У Кіеве дэмантавалі помнік Міхаілу Булгакову
26- 4.06.2026, 16:45
- 6,468
Ва Украіне яго прызналі сімвалам расійскай імперскай палітыкі.
На Андрэеўскім спуску ў Кіеве ва Украіне дэмантавалі помнік пісьменніку Міхаілу Булгакову. Рашэнне прыбраць помнік Кіеўрада прыняла яшчэ ў снежні 2025 года, піша New Voice.
Пра тое, што дэмантаж помніка пісьменніку Міхаілу Булгакову, які быў усталяваны на Андрэеўскім спуску каля Музея Булгакава, адбыўся, паведаміла журналістка Кацярына Некрэча. Яна апублікавала адпаведнае відэа ў сацсетках.
На ім зняты момант, калі працаўнікі грузяць помнік, прыкрыты ад абломкаў мяшкамі з пяском, на спецыяльны транспарт.
У красавіку 2024 года Украінскі інстытут нацыянальнай памяці прызнаў Міхаіла Булгакава сімвалам расійскай імперскай палітыкі, які падлягае дэкаланізацыі.