У беларускіх лясах ужо збіраюць першую суніцу
- 4.06.2026, 16:28
Добрыя навіны ёсць і для аматараў чарніцы.
У беларускіх лясах ужо з'явіліся першыя саспелыя ягады суніцы. Паводле слоў збіральнікаў, на добра асветленых лясных палянах ужо можна знайсці досыць саспелых ягад, а ў паўднёвых раёнах краіны пачынаецца іх масавы збор, піша Fishingby.com.
У гэтым годзе пагодныя ўмовы спрыялі добраму ўраджаю суніцы, што радуе як тых, хто займаецца нарыхтоўкай ягад, так і простых аматараў лясных дароў.
Добрыя навіны ёсць і для аматараў чарніцы. Паводле папярэдніх ацэнак, у гэтым сезоне таксама чакаецца багаты ўраджай гэтых папулярных лясных ягад.
Традыцыйна масавы збор суніцы ў Беларусі пачынаецца ў чэрвені, а потым у лясах надыходзіць сезон чарніцы, якая застаецца адной з самых запатрабаваных ягад як сярод насельніцтва, так і сярод прафесійных нарыхтоўшчыкаў.