4 чэрвеня 2026, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аднапакаёўка — 110 тысяч долараў, і гэта яшчэ сціпла»

5
«Аднапакаёўка — 110 тысяч долараў, і гэта яшчэ сціпла»

Нерухомасць у Мінску недаступная для звычайных беларусаў

Карыстальніца Threads пад нікам alexplorer360 расказала пра кошт кватэр у комплексе «Мінск-Мір» і ўмовы крэдыту.

«Вы бачылі гэтыя цэны ў «Мінск-Мір»? — піша яна. — Аднапакаёўка — 110 тысяч долараў, і гэта яшчэ сціпла. Першы ўзнос — 22 тысячы. Потым іпатэка на 20 гадоў, плацёж пад 80% ад заробку. Які наогул сэнс?

Сяджу і думаю: окей, дапусцім, я зацягваю пас, нікуды не вандрую, працую на банк. Праз 20 гадоў у мяне ёсць кватэра. Класна. А калі праз год-два — ракета? Не жартую. Проста бярэм і ўяўляем: «купіў хату, каб потым ракета прыляцела». Дык навошта тады ўсё гэта?

Людзі вакол кажуць: «інвестуй у нерухомасць, гэта надзейна». А якая надзейнасць, калі свет трасе? Курс можа ўляцець, мяжы — закрыць, а твая бетонная клетка ператворыцца ў праблему, а не ў актыў».

Можа, я туплю. Але мне здаецца, цяпер больш лагічна ўкладвацца ў тое, што заўсёды з табой: мова, навыкі, сувязі. Ну і падарожжы, пакуль наогул можна. Пакуль мяжы адкрытыя. Пакуль няма абмежаванняў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках