4 чэрвеня 2026, Чацвер, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі прыняў жорсткія рашэнні

1
Сырскі прыняў жорсткія рашэнні

Яны закрануць восем вайсковых частак ЗСУ.

Ва Украіне восем вайсковых частак страцілі права самастойна рыхтаваць навабранцаў па выніках майскіх праверак.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву галоўнакамандуючага ЗСУ Аляксандра Сырскага.

Па яго словах, у маі былі праінспектаваныя 72 вайсковыя часці, якія мелі дазвол праводзіць базавую агульнавайсковую падрыхтоўку (БАВП) на ўласнай базе.

«Па выніках кантролю прыняты шэраг упраўленчых рашэнняў, у тым ліку і жорсткіх. Восем вайсковых частак страцілі права на самастойнае правядзенне базавай падрыхтоўкі. Асобным брыгадам і палкам пастаўлена задача перагледзець уласныя магчымасці, палепшыць умовы і змест падрыхтоўкі навабранцаў», — адзначыў Сырскі.

Генерал падкрэсліў, што ў пытанні якасці падрыхтоўкі «недатыкальных няма», і дадаў, што якасць падрыхтоўкі вайскоўцаў павінна «адпавядаць адзіным высокім стандартам». Паводле яго слоў, вызначальным фактарам застаецца чалавечы фактар.

«Там, дзе камандзіры дбаюць пра падначаленых, паляпшаюць бытавыя ўмовы, развіваюць вучэбную базу, дзе інструктары суправаджаюць навабранцаў і падтрымліваюць пастаянную зваротную сувязь, — там вышэйшая якасць падрыхтоўкі і менш выпадкаў самавольнага пакідання частак», — заявіў Сырскі.

Галоўнакамандуючы ЗСУ таксама адзначыў, што ў войску плануюць узмацніць узровень псіхалагічнай падрыхтоўкі і ўкараняць дадатковыя меры для прафілактыкі СЗЧ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках