У ЗСУ з'явіўся новы робат «Вепр»
1- 4.06.2026, 9:17
- 1,972
Ён можа выконваць складаныя задачы на фронце.
Да выкарыстання ў ЗСУ афіцыйна дапусцілі мадэрнізаваны наземны робатызаваны комплекс Vepr, прызначаны для лагістыкі і эвакуацыі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.
Паводле звестак Мінабароны, мадэрнізаваны НРК Vepr мае лепшыя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі, чым яго першая версія. Ён можа дастаўляць на перадавую боепрыпасы або ваенную маёмасць вагой да 350 кг, а таксама эвакуіраваць з фронту адначасова 1–2 параненых байцоў.
Акрамя таго, новы Vepr можна выкарыстоўваць у якасці наземнага ўдарнага дрона-камікадзэ і для размініравання тэрыторыі. З яго дапамогай можна эвакуіраваць з перадавой пашкоджаныя аўтамабілі і іншую лёгкую тэхніку.

ЗСУ выкарыстоўваюць НРК Vepr з 2024 года. Яго даўжыня складае 136 см, шырыня — 112 см, а вышыня — 138 см. Ён абсталяваны двума электрарухавікамі і акумулятарамі. Максімальная хуткасць без грузу дасягае 7,5 км/г, а з грузам — 4 км/г. Запас ходу — да 40 км. Vepr укамплектаваны лічбавымі відэакамерамі. Сувязь можа ажыццяўляцца па некалькіх каналах, у тым ліку праз Starlink.
Да пераваг новага «Вепра» таксама варта аднесці тое, што ў яго просты алгарытм кіравання. Гэтым апаратам лёгка кіраваць і абслугоўваць. У яго вялікі рэсурс працы.