29 чэрвеня 2026, панядзелак, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Польшчы выдварылі двух беларусаў, завербаваных Расіяй

З Польшчы выдварылі двух беларусаў, завербаваных Расіяй

Яны ўдзельнічалі ў вербоўцы бежанцаў з Украіны.

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы і Памежная служба затрымалі дзевяць грамадзянаў Украіны і двух беларусаў, якія арганізоўвалі расійскія аперацыі ўплыву. Пра гэта ў сацсетцы X паведаміў міністр-каардынатар па пытаннях спецслужбаў Польшчы Тамаш Сямоняк.

«Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) у супрацоўніцтве з Памежнай службай затрымалі дзевяць грамадзянаў Украіны і двух грамадзянаў Беларусі з мэтай іх неадкладнай высылкі з Польшчы», — паведаміў ён.

Паводле слоў міністра, з восені 2025 года гэтыя асобы вербавалі і аплачвалі ўдзельнікаў дэманстрацый, арганізаваных сярод украінскіх бежанцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы

«Паводле звестак ABW, арганізацыя і сродкі для гэтых дзеянняў паступалі з Расіі і расцэньваюцца як спроба аперацыі ўплыву на ўкраінскіх мігрантаў у Польшчы», — дадаў Сямоняк.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках