29 чэрвеня 2026, панядзелак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: Лукашэнка не перадаваў паведамленняў ад Зяленскага

6
Пяскоў: Лукашэнка не перадаваў паведамленняў ад Зяленскага
Дзмітрый Пяскоў

У Крамлі заявілі, што каналы для дыялогу з Кіевам павінны заставацца закрытымі.

Лукашэнка не перадаваў кіраўніку Пуціну ніякага паслання ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў

Прэс-сакратар Пуціна адказаў: «Не» на пытанне, ці з'яўляецца Лукашэнка нефармальным каналам сувязі з Кіевам. Пяскоў заявіў, што каналы для дыялогу з Кіевам павінны заставацца закрытымі.

У той жа час прадстаўнік Крамля заявіў, што тэма Украіны «закраналася ў нефармальнай размове Пуціна і Лукашэнкі».

26 чэрвеня паведамлялася, што Лукашэнка прыбыў у рэзідэнцыю расійскага лідара Уладзіміра Пуціна на Валдаі. Заяваў для СМІ па выніках сустрэчы не было.

29 чэрвеня дыктатар Лукашэнка пасля сустрэчы з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным накіраваўся да лідара Кітая Сі Цзіньпіна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках