Лукашысты хочуць заблакаваць у Беларусі «міжнародны музычны сэрвіс»
5- 29.06.2026, 13:06
- 1,974
Можа ісці гаворка пра Spotify.
Міністэрства па падатках і зборах паведаміла, што доступ да замежных рэсурсаў, якія не плацяць падаткі ў бюджэт краіны, будзе абмежаваны.
Пры гэтым ведамства празрыста пагразіла заблакаваць у Беларусі «міжнародны музычны сэрвіс». Хутчэй за ўсё гаворка пра Spotify — гэты сэрвіс ужо паўгода значыцца ў спісе «даўжнікоў».
— Але навошта замежнай кампаніі, скажам, шведскай, клапаціцца пра якасць сэрвісу, калі падпісчыкі заплацілі наперад, а іх прэтэнзіі задавальняць яна не збіраецца. Дзе Швецыя, а дзе Беларусь. Туды не едуць цягнікі і не ляцяць самалёты, — піша МНС у сваім тэлеграм-канале.
Spotify зарэгістраваны менавіта ў Швецыі.