Пуцін і Лукашэнка другі дзень запар праводзяць «закрытыя перамовы»
11- 27.06.2026, 20:23
- 5,344
Што пра гэта вядома?
Кіраўнік РФ Пуцін і беларускі дыктатар Лукашэнка другі дзень запар праводзяць «закрытыя перамовы» на Валдаі (Ноўгарадская вобласць).
Пра гэта паведаміў ТАСС прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
«Магу пацвердзіць: сапраўды, сёння ў рэзідэнцыі на Валдаі працягваюцца зносіны Пуціна і Лукашэнкі», — сказаў ён.
Заўважым, што ні Крэмль, ні прэс-служба Лукашэнкі не публікуюць фотаздымкаў са сустрэчы і не раскрываюць падрабязнасцяў.
Крэмлёўскі журналіст Аляксандр Юнашаў сцвярджае, што абмяркоўваюцца «максімальна далікатныя пытанні».
Незадоўга да паездкі ў Расію Лукашэнка паведаміў, што рыхтуецца да доўгай камандзіроўкі. Дыктатар, аднак, не ўдакладніў, якія менавіта краіны плануе наведаць.