Прэзідэнт Сербіі заявіў аб адстаўцы
1- 27.06.2026, 22:28
- 2,016
Фота: Bloomberg
Ён паабяцаў пакінуць пасаду ўжо праз некалькі тыдняў
Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч заявіў, што пакіне сваю пасаду ў бліжэйшыя тыдні, а ў краіне пройдуць датэрміновыя выбары, паведамляе Reuters.
Пра сваё рашэнне сербскі лідар абвясціў 27 чэрвеня 2026 года, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі на праўрадаўскім мітынгу ў Бялградзе.
- Я буду прэзідэнтам усяго некалькі тыдняў, а потым пайду ў адстаўку, - сказаў Вучыч.
Ён таксама абвясціў пра правядзенне датэрміновых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у краіне.
Прычыны такога рашэння пакуль не ўдакладняюцца.