Як Украіна вярнула яшчэ 160 сваіх абаронцаў: кранальныя кадры
2- 27.06.2026, 12:29
- 1,604
Зяленскі апублікаваў фота абмену палоннымі.
Украіна і Расія правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі. Былі вызвалены 160 украінскіх абаронцаў.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, перадае Цензор.НЕТ.
«Сёння з палону былі вызвалены 160 вайскоўцаў. Усе яны знаходзіліся ў палоне яшчэ з 2022 года.
Сярод вызваленых сёння — вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту, нацгвардзейцы і памежнікі. Яны абаранялі Украіну ў Марыупалі і на «Азоўсталі», на Данецкім, Луганскім, Харкаўскім, Запарожскім, Кіеўскім, Чарнігаўскім і Сумскім напрамках», — гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнік Украіны падзякаваў камандзе, а таксама падраздзяленням, якія на перадавой папаўняюць абменны фонд для Украіны.
«Памятаем пра ўсіх, хто знаходзіцца ў палоне. Правяраем па кожным прозвішчы. Павінны вярнуць усіх — і вайсковых, і грамадзянскіх», — падсумаваў ён.








