26 чэрвеня 2026, Пятніца, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мёд ад пчол, выратаваных каля Луўра ў Парыжы, паступіў у продаж

Мёд ад пчол, выратаваных каля Луўра ў Парыжы, паступіў у продаж

Пчолы — зоркі сацсетак вырабілі 300 слоікаў калекцыйнага мёду.

Парыжскія пчолы, што сталі зоркамі сацсетак, вырабілі сотні слоікаў калекцыйнага мёду. Пра тое, што мёд ад папулярных пчол з’явіўся ў продажы, паведамiла выданне Le Parisien.

Рой з 15 тысяч пчол у красавіку 2026 года нечакана ўладкаваўся на ровары, прыпаркаваным каля Луўра ў Парыжы. Уладальнік ровара адышоў усяго на паўгадзіны і, вярнуўшыся, убачыў, што сядло ровара цалкам схавана пад роем.

Транспартныя ўлады часова закрылі ўваход у метро як захад перасцярогі і звязаліся з мэрыяй, якая звярнулася да мясцовага пчаляра Вулкану Таначы, заснавальніка кампаніі-вытворцы мёду CityBzz.

Таначы патраціў каля гадзіны, каб забраць пчол і асцярожна перанесці насякомых у новы вулей на даху, дзе яны могуць карміцца квітнеючай акацыяй. Відэаролікі з пчоламі сталі віруснымі ў сацсетках, і пчаляр вырашыў скарыстацца іх папулярнасцю — цяпер ён паведаміў, што яго новыя падапечныя вырабілі 300 слоікаў калекцыйнага мёду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках