Пуцін і Лукашэнка не будуць рабіць заяў па выніках сустрэчы на Валдаі
6- 26.06.2026, 19:47
- 2,606
Дыктатары праводзяць «сакрэтную» сустрэчу.
Пасля сустрэчы дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна і яго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі на Валдаі не будзе заяў для СМІ і падпісання дакументаў, паведаміў ТАСС прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Паводле прадстаўніка Крамля, цяпер кіраўнікі размаўляюць у рэзідэнцыі Пуціна.
Раней паведамлялася, што дыктатары намерваюцца абмеркаваць пытанні рэгіянальнай бяспекі, ўзаемадзеяння ў эканоміцы і гандлі і парадак дня «саюзнай дзяржавы».