25 чэрвеня 2026, Чацвер, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці сапраўды мы жывём у сімуляцыі?

1
Ці сапраўды мы жывём у сімуляцыі?
Ілюстрацыя: Elena Lacey/Getty Images

Псіхолаг патлумачыў, чаму не варта верыць гучным тэорыям.

Ідэя пра тое, што наш Сусвет можа быць гіганцкай сімуляцыяй, зноў набірае папулярнасць у сацсетках і медыя. Аднак псіхолаг і даследчык крытычнага мыслення Джон Двайер заклікае не паддавацца эфектным загалоўкам і ставіцца да такіх заяў халоднай галавой, піша Psychology Today (пераклад — сайт Charter97.org).

Двайер нагадвае, што сама гіпотэза пра «сімуляцыю» не новая. Шырокую вядомасць ёй надаў філосаф Нік Бострэм, які выказаў здагадку, што калі развітая цывілізацыя калі-небудзь зможа ствараць свядомыя віртуальныя светы, то колькасць такіх сімуляцый можа шматкроць перавысіць адну «базавую» рэальнасць. З гэтага і вырас папулярны высновак, што мы нібыта з вялікай верагоднасцю жывём унутры штучнага свету.

Але, падкрэслівае Двайер, магчымасць чаго-небудзь яшчэ не робіць гэтага фактам. Паводле яго слоў, многія гучныя публікацыі ствараюць ілжывае ўражанне, быццам навукоўцы ўжо амаль згадзіліся з гэтай тэорыяй. На справе ўсё значна асцярожней. Фізік Браян Кокс разглядае гіпотэзу хутчэй як філасофскую ідэю, а не як навуковую тэорыю, паколькі даказаў у яе няма. Ніл дэ Грас Тайсан дапускае такі сцэнар толькі як адзін з варыянтаў, а Мічыё Каку і ўвогуле ставіцца да яго скептычна, указваючы на каласальныя вылічальныя рэсурсы, якія спатрэбіліся б для стварэння падобнай сімуляцыі.

Аўтар адзначае, што размовы пра «матрыцу» могуць выклікаць трывогу і экзістэнцыйны страх, асабліва калі алгарытмы сацсетак зноў і зноў падкідваюць сэнсацыйныя матэрыялы. Менавіта таму, лічыць ён, важна аддзяляць навуковую экспертызу ад спекуляцый і не прымаць прыгожую гіпотэзу за ўсталяваную ісціну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках