25 чэрвеня 2026, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі адказалі лукашэнкаўскаму МЗС

5
Украінскія памежнікі адказалі лукашэнкаўскаму МЗС

Украіна не будзе выпускаць людзей у чужыя лясы.

Дзяржаўная памежная служба Украіны пакуль не атрымлівала ніякіх паведамленняў ад Рэспублікі Беларусь адносна прапуску ўкраінцаў праз мяжу для збору ягад і грыбоў у лясах Беларусі, а калі і атрымае, то не пагодзіцца на гэта, паколькі знаходжанне ў памежнай зоне небяспечнае.

Пра гэта спікер ДПСУ Андрэй Дземчэнка у каментары «Украінскай праўдзе»:

«Мы не падтрымліваем сувязь з беларускімі памежнікамі. ДПСУ нічога ад іх не атрымлівала. І па іншых каналах таксама не атрымлівала. Больш за тое, Украіна на гэта не пагодзіцца, бо гэта небяспечны напрамак, і ўезд у краіну, якая падтрымлівае краіну-тэрарыстку, немагчымы».

Дземчэнка адзначыў, што сапраўды практыка прапуску ўкраінцаў праз мяжу для збору дзікарослых ягад і грыбоў існавала шмат гадоў, але гэта было да поўнамаштабнага ўварвання Расіі, войскі якой заходзілі ва Украіну, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.

З 2022 года ні стацыянарныя пункты пропуску з РБ, ні спрашчаныя не дзейнічаюць.

Дземчэнка падкрэсліў, што памежнікі цяпер не фіксуюць спробаў парушэння мяжы з мэтай збору дзікарослых ягад і грыбоў. А саму мяжу Украіны і Беларусі працягваюць умацоўваць.

«Увогуле мяжа з Беларуссю працягвае ўмацоўвацца: па лініі мяжы пабудаваныя фартыфікацыйныя збудаванні, а на найбольш небяспечных напрамках пашыраюць мінна-выбуховыя загароды. І ў цэлым для ўезду, знаходжання, пражывання або вядзення работ у памежнай зоне неабходна мець дазвол», – нагадаў прадстаўнік ДПСУ.

На пытанне, што б ён параіў тым людзям, якіх, нягледзячы на забарону, будзе вабіць ягада з Беларусі, Дземчэнка адказаў: «Людзям яшчэ трэба разумець, што яны могуць падвяргацца ціску або ўплыву на тэрыторыі РБ. Таму я не проста не раю, я папярэджваю не спрабаваць трапіць у Беларусь».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках