Расіяне пачалі драцца ў чаргах па бензін
32- 23.06.2026, 22:40
- 16,032
Відэа.
Двое расіян аддубасілі адзін аднаго на адной з заправаў у Разані, стоячы ў велізарнай чарзе па бензін. Відэа 23 чэрвеня апублікавалі ў Telegram-канале Supernova+.
Па відэа не ясна, што менавіта стала прычынай канфлікту, але мужчыны вырашылі пры ўсіх высветліць адносіны з дапамогай кулакоў. Губляючы падчас бойкі абутак, яны з азартам наносілі ўдары адзін аднаму па галаве.
Калі адзін з драчунёў нахіліўся, каб абуцца, другі скарыстаўся момантам і падступна ўдарыў яго нагой у твар. У адказ паражаны супернік паказаў крыўдзіцелю сярэдні палец, а затым накіраваўся да свайго аўто і адчыніў багажнік.
Відэа актыўна абмяркоўваюць у сеціве і наракаюць, што ролік скончыўся на самым цікавым месцы.
«Патрабую працяг. Тып пачаў даставаць біту з багажніка», — пішуць у каментарыях.
«Працуйце, браты», — падкалолі расіян у сеціве.