Украінскія лётчыкі знішчальнікаў МіГ-29 знішчылі бліндажы і боекамплект расіян
- 23.06.2026, 23:02
- 1,050
Відэафакт.
Лётчыкі Паветраных сіл Украіны на знішчальніках МіГ-29 нанеслі высокадакладны ўдар па пазіцыях акупантаў.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, украінскі знішчальнік прымяніў авіябомбы ўкраінскай вытворчасці па варожых укрыццях у адной з лясных палос на фронце.
На кадрах зафіксаваная серыя трапленняў па варожых бліндажах і магутныя выбухі.
У выніку авіяўдару былі знішчаныя ўкрыцці праціўніка, жывая сіла і боекамплект акупантаў.