21 чэрвеня 2026, Нядзеля, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-блогер выпадкова зліў даныя пра нафтабазу ў Крыме

4
Z-блогер выпадкова зліў даныя пра нафтабазу ў Крыме
Ілья Туманаў

ЗСУ адразу ж яе падарвалі.

Расійскія ваенныя Telegram-каналы пачалі публічна сварыцца пасля ўдару Украіны па паліўнай інфраструктуры у раёне Керчанскай пратокі. Нагодай стаў пост Z-блогера Fighterbomber (былы ваенны лётчык Ілья Туманаў), які перад атакай напісаў, што ў Крым «прыйшло паліва. Шмат», піша «Дыялог».

Ужо наступнай ноччу ўкраінскія дроны ўдарылі па нафтабазе і аб'ектах пераправы, пасля чаго ЗСУ іх спалілі.

Пасля ўдару іншы расійскі Z-ваенкар Уладзімір Раманаў рэзка раскрытыкаваў Fighterbomber, фактычна абвінаваціўшы яго ў тым, што ён сам падказаў Украіне адчувальную мэту. У расійскіх каналах пачалі абмяркоўваць, ці мог пост пра дастаўку паліва стаць інфармацыйнай наводкай.

У сацсетках жартуюць пра пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі.

Украінскія вайскоўцы з дронавых падраздзяленняў адрэагавалі з іроніяй. Акаўнт 1st Separate USC публічна падзякаваў Fighterbomber за «садзейнічанне ў аперацыі па паражэнні нафтаналіўнага тэрмінала» ў акупаваным Крыме.

Сам Fighterbomber пасля гэтага пачаў апраўдвацца і сцвярджаць, што ніякай ваеннай таямніцы не раскрыў. У сваім адказе ён груба абвінаваціў крытыкаў у тым, што яны «начыталіся ўкраінскіх паблікаў», і заявіў, нібыта інфармацыя пра пастаўкі паліва не была сакрэтнай.

Аглядальнікі адзначаюць, што скандал паказаў нерваванасць унутры расійскага ваеннага асяроддзя. Пасля ўдараў па Керчы і порце «Каўказ» Z-каналы ўжо спрачаюцца не толькі пра наступствы атакі, але і пра тое, хто ўнутры самой расійскай прапаганды дапамагае Украіне бачыць слабыя месцы лагістыкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках