Гульня Месі за Аргенціну на ЧС-2026 скончылася гучным скандалам
1- 20.06.2026, 15:19
- 4,232
ФОТА: GETTY IMAGES
Асноўныя падзеі разгарэліся пасля матчу.
Стартавы матч групы J чэмпіянату свету-2026 па футболе паміж Аргенцінай і Алжырам завяршыўся перамогай аргентынцаў з лікам 3:0 і хет-трыкам Ліянэля Месі. Аднак ужо пасля гульні разгарэўся буйны скандал, піша The Athletic.
Алжырская футбольная федэрацыя накіравала скаргу ў ФІФА, заявіўшы пра несправядлівыя рашэнні судзейскай брыгады і бяздзейнасць ВАР падчас гульні. Найбольш спрэчным эпізодам стаў момант на 32-й хвіліне, калі Месі жорстка згуляў супраць капітана Алжыру Аісы Мандзі, папаў нагой у вобласць галёнкі.
Арбітр Шымон Марцыняк тады не паказаў нават жоўтую картку, а ВАР не стаў ўмешвацца. Яшчэ адзін спрэчны момант адбыўся ў другім тайме — Алексіс Макалістэр ударыў локцем у твар Ібрагіма Мазі, але парушэння таксама не было.
Прадстаўнікі зборнай Алжыру нагадалі, што за падобныя эпізоды іншыя гульцы атрымлівалі выдаленні і дыскваліфікацыі. А былы арбітр Марк Халсі адзначыў, што эпізод з Месі павінен быў скончыцца прамой чырвонай карткай.
Пры гэтым вынік матчу перагледжаны не будзе — паводле правілаў ФІФА памылкі суддзяў не з’яўляюцца падставай для анулявання ліку. Гіпатэтычна магчымымі застаюцца толькі персанальныя меры супраць гульцоў або арбітраў.