20 чэрвеня 2026, Субота, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Краснадары мужчына з мачэтэ напаў на наведвальнікаў ГЦ

5
У Краснадары мужчына з мачэтэ напаў на наведвальнікаў ГЦ

Ёсць загінулыя.

Невядомы напаў на людзей у гандлёвым цэнтры West Mall у Краснадары, паведамляе звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал Shot са спасылкай на відавочцаў. Паводле даных Shot, нападнікаў было двое.

Як пішуць тэлеграм-каналы, наведвальнікаў ГЦ West Mall эвакуіравалі. Паводле слоў відавочцаў, у будынак увайшоў мужчына з прадметам, падобным да мачэтэ. У сацсетках West Mall паведаміў «пра закрыццё на нявызначаны час» без удакладнення прычыны.

Shot паведамляе, што ў выніку інцыдэнту адна жанчына загінула, яшчэ як мінімум чатыры чалавекі, у тым ліку ахоўнік ГЦ, які дапамагаў затрымліваць нападнікаў, пацярпелі. Ахоўнік знаходзіцца ў цяжкім стане. Baza піша пра пяцярых пацярпелых. Афіцыйных каментароў з боку праваахоўнікаў пакуль не было.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках