«СПА дзірчастая, паважаныя, прапускаем»
- 19.06.2026, 14:47
- 2,098
Прапагандысты загаварылі пра ўразлівасць РФ перад украінскімі беспілотнікамі.
Рупары крэмлёўскай прапаганды больш не ў стане хаваць крытычны стан супрацьпаветранай абароны РФ на фоне рэгулярных і паспяховых удараў па паліўнай інфраструктуры і ваенных аб'ектах у глыбокім тыле. Расійскі ваенны аглядальнік і прапагандыст Віктар Баранец у эфіры адной з праграм шчыра прызнаў, што армія РФ не ў стане абараніць уласныя гарады з-за «дзірчастай» СПА і тэхналагічнага адставання ад Украіны і Захаду.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, адказваючы на пытанне пра прычыны рэгулярных удараў па прыбярэжных і партавых гарадах, Баранец назваў рэчы сваімі імёнамі і агучыў надзвычай песімістычны прагноз для расіян.
«Чаму часта прылятаюць? Таму што там СПА дзірчастая, паважаныя. Прапускаем, на жаль. Бо не можам», - сказаў прапагандыст.