Чэхія і ПАР згулялі ўнічыю ў матчы чэмпіянату свету
1- 18.06.2026, 21:17
1:1.
Зборная Чэхіі згуляла ўнічыю з ПАР у матчы другога тура групавога этапу чэмпіянату свету па футболе.
Сустрэча завершылася з лікам 1:1.
У самым пачатку матчу лік адкрыў чэх Міхал Садылек. На 83-й хвіліне ўдарам з пенальці параўняў Тэбоха Мокоэна.
У турнірнай табліцы групы A Чэхія і ПАР набралі па адным ачку пасля двух тураў. Мексіка і Паўднёвая Карэя, у якіх пакуль па тры ачкі, правядуць паядынак другога тура 19 чэрвеня. Каманды выйдуць на поле а 4:00 паводле мінскага часу.