13 чэрвеня 2026, Субота, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя дасць шанец беларусам

3
Гісторыя дасць шанец беларусам

Каталізатарам можа стаць любое значнае здарэнне.

Арменія скарысталася слабасцю Расіі, якая завязла ў вайне супраць Украіны. Ці можа такі шанец у найбліжэйшай будучыні з’явіцца ў Беларусі? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з экс-палітвязнем, каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Войнічам:

— Я спадзяюся, што гісторыя ў найбліжэйшай будучыні дасць такі шанец беларусам. Каталізатарам можа стаць любое больш-менш значнае здарэнне: пачынаючы ад смерці Лукашэнкі або смерці Пуціна і заканчваючы шызафрэніяй дыктатара, якая прымусіць яго, груба кажучы, націснуць на чырвоную кнопку. Альбо шызафрэніяй дыктатара Лукашэнкі, альбо пуцінскай шызафрэніяй.

Цяпер мы выдатна бачым, як Беларусь правакуе Еўропу, у прыватнасці Літву, Латвію і Польшчу, сваімі дробнымі, паскуднымі, агрэсіўнымі выпадкамі. Гэта мігранты, якія прэцца праз мяжу, метэазонды і гэтак далей. Гэта, дарэчы, і беспілотнікі, якія залятаюць на тэрыторыю Еўрасаюза з боку Беларусі.

Лукашэнка можа дагуляцца. Гэта можа стаць не проста трыгерам, а каталізатарам таго, што Украіна, як і абяцала, адкажа не проста сімэтрычна, а ў дзесяць разоў мацней — не Беларусі, а менавіта Лукашэнку. І гэта, у сваю чаргу, ужо можа стаць каталізатарам да змены ўлады і да нармальнага перспектыўнага курсу нашай краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках