У Мінску каля станцыі «Грушаўка» заўважылі малпу, якая бегала
7- 6.05.2026, 21:30
- 3,146
Відэафакт.
Карыстальніца Threads апублікавала допіс пра тое, што каля станцыі метро «Грушаўка» яна ўбачыла малпачку, якая «там паўсюль бегала». «Для мяне гэта было нечаканасцю», — падзялілася ўражаннем аўтарка.
Каментатары падказалі, што малпачка — жыхарка мясцовага кафэ і бегае не ўсюды, а толькі паблізу завядзення.
«Там вялікая прастора для яе ў выглядзе мяккай клеткі, якая займае большую частку самога кафэ», — адзначылі карыстальнікі.
Мінчукі кажуць, што хвалявацца за жывёлу не варта, яна жыве ў добрых умовах.
Хтосьці пажартаваў, што малпа з’явілася ў цэнтры сталіцы, бо «прырода Мінска настолькі ачысцілася».