Belavia збіраецца аднавіць рэйсы паміж Мінскам і Дубаем
1- 6.05.2026, 19:55
- 1,028
Калі?
Нацыянальны авіяперавозчык Belavia рыхтуецца да аднаўлення рэйсаў у ААЭ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
Мяркуецца, што рэгулярныя авіязносіны паміж Мінскам і Дубаем будуць адноўленыя ўжо з 22 мая 2026 года.
Аднак павінны быць забяспечаныя неабходныя ўмовы для бяспечнага выканання палётаў, — падкрэслілі ў авіякампаніі.
На пачатковым этапе рэйсы прадугледжаныя з частатой два разы на тыдзень — па аўторках і пятніцах. Выконваць іх плануецца на самалёце Boeing 737.