Новую сістэму збору адходаў укараняюць яшчэ ў адным горадзе
- 6.05.2026, 17:00
- 1,700
У Жодзіне дадаткова закупілі 30 падземных кантэйнераў.
У Беларусі працягваюць укараняць новую сістэму збору адходаў. Чарговы этап праграмы рэалізуецца ў Жодзіне, паведамляе БелТА.
У горадзе дадаткова закупілі 30 падземных кантэйнераў — яны ўжо дастаўлены на склад і ў бліжэйшы час будуць усталяваныя. Пра гэта распавялі спецыялісты ЖКГ Мінскай вобласці.
Як адзначаецца, жыхары вуліц Гагарына і 50 гадоў Кастрычніка, дзе такія кантэйнеры ўжо працуюць, паспелі ацаніць іх перавагі: акуратны вонкавы выгляд, адсутнасць непрыемных пахаў і чысціня на пляцоўках.
Эфект дасягаецца дзякуючы тэхналогіі падземнага захоўвання адходаў. Пад зямлёй размяшчаецца трывалый кантэйнер аб'ёмам да 5 кубаметраў, які вымаецца смеццявозам з дапамогай маніпулятара. Пры гэтым смецце не рассыпаецца, а пахі застаюцца ўнутры.
Паводле слоў спецыялістаў, такая сістэма дазваляе падтрымліваць парадак у дварах і скарачае частату вывазу адходаў.