Венгрыя вярнула Украіне скрадзеныя сродкі і золата «Ашчадбанка»
6- 6.05.2026, 16:31
- 9,252
Праз два месяцы.
Будапешт у поўным аб’ёме вярнуў Кіеву сродкі і каштоўнасці «Ашчадбанка», якія ў сакавіку гэтага года захапілі венгерскія спецслужбы. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у сацыяльных сетках
«Сёння былі вернутыя сродкі і каштоўнасці «Ашчадбанка», якія ў сакавіку гэтага года захапілі венгерскія спецслужбы, — напісаў ён. — Тады венгерскі бок неправамерна затрымаў украінскіх інкасатараў.
Людзей мы вярнулі хутчэй, а цяпер ужо на ўкраінскай тэрыторыі і сродкі, і каштоўнасці ў поўным аб’ёме».
Зяленскі таксама выказаў падзяку тым, хто «змагаўся за справядлівае рашэнне» і адстойваў інтарэсы Украіны.
Нагадаем, на пачатку сакавіка Нацбанк Украіны паведаміў, што ўлады Венгрыі захапілі ўкраінскіх інкасатараў і буйную суму валюты.
З аўтамабіляў інкасатараў «Ашчадбанка» забралі 35 мільёнаў еўра і 40 мільёнаў долараў ЗША наяўнымі, а таксама 9 залатых зліткаў вагой па 1 кілаграму кожны.