Расія пачынае выпрабаванні ракет, якія могуць несці ядзерны зарад
7- 6.05.2026, 14:28
- 6,916
Яны адбудуцца з 6 па 10 мая.
Расіяне абвясцілі пра правядзенне выпрабаванняў на палігоне «Кура» ва Усць-Камчацкай акрузе. Яны адбудуцца з 6 па 10 мая. Па гэтым палігоне падчас выпрабаванняў часта наносяць удары ракетамі, здольнымі несці ядзерны зарад, піша «Фокус».
На перыяд выпрабаванняў людзям забаранілі там знаходзіцца, таксама забаронена знаходжанне і перамяшчэнне любых відаў тэхнікі. Пра гэта паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Камчацкага краю.
Палігон «Кура» — расійскі ваенны палігон, размешчаны на поўначы Камчацкага краю на Далёкім Усходзе Расіі. Гэта зона падзення міжкантынентальных балістычных ракет, якія запускаюць з тэставай мэтай з іншых палігонаў або касмадромаў Расіі.
Будаўніцтва палігона пачалося ў 1955 годзе, а дзейнічаць ён пачаў у 1957 годзе. Першы прылят ракеты адбыўся 21 жніўня 1957 года; на працягу 1964 года адбылося яшчэ 136 прылятаў.
У апошнія гады Расія зноў пачала актыўна выкарыстоўваць палігон для выпрабаванняў ракет, якія могуць несці ядзерны зарад.