7 траўня 2026, Чацвер, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Палессі прадаюць 125-гадовы дом

3
На Палессі прадаюць 125-гадовы дом

Пачатковая цана — крыху больш за 73 тысячы рублёў.

На пляцоўцы БУТБ-Имущество з’явіўся незвычайны лот — у Пінску прадаюць дом з больш як стагадовай гісторыяй.

Гаворка пра аднапавярховы цагляны будынак на вуліцы Іркуцка-Пінскай Дывізіі, 4. Дом пабудаваны ў 1901 годзе, адносіцца да гістарычнай забудовы горада і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча аб’екта складае 80,1 м², а пачатковая цана — крыху больш за 73 тысячы рублёў. Разам з домам будучы ўладальнік атрымае ўчастак плошчай 2,6 соткі. Пры гэтым зямля перадаецца ў арэнду на 99 гадоў.

Сярод пераваг — магчымасць выкарыстоўваць будынак не толькі для бізнесу, але і пераабсталяваць яго пад жылы дом. Аднак адразу засяліцца не атрымаецца: аб’ект патрабуе аднаўлення.

Пакупніку трэба будзе аформіць дазвольныя дакументы на працягу паўгода, распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю за паўтара года і завяршыць рамонтна-рэстаўрацыйныя працы на працягу двух гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках