Цэнтр Масквы «вымёр»
4- 4.05.2026, 15:11
- 5,362
На вежах Крэмля — спецназ з кулямётамі.
Блізкі да расійскіх сілавікоў тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» апублікаваў відэа з цэнтра Масквы.
На апублікаваных кадрах амаль няма людзей, відаць бранятэхніку і шмат сілавікоў. На ўсіх вежах, мурах і будынках Крэмля расстаўленыя байцы спецападраздзяленняў з кулямётамі, снайперскімі вінтоўкамі і спецыяльнай аптыкай.
На Спаскай вежы схавалі байца з кулямётам. Ля муроў Крэмля зноў з'явіліся браневікі і пазадарожнікі з кулямётамі на дахах.
Буквальна на ўсіх вежах, мурах і проста на будынках Крэмля расстаўленыя байцы спецападраздзяленняў з кулямётамі, снайперскімі вінтоўкамі, спецыяльнымі прыборамі. pic.twitter.com/djODumXQLl
— ВЧК ОГПУ (Истина любит действовать открыто). (@rucriminalinfo) 4 мая 2026