25 траўня 2026, панядзелак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дарогах Беларусі ўвялі часовае правіла для кіроўцаў

2
На дарогах Беларусі ўвялі часовае правіла для кіроўцаў

ДАІ патрабуе ўключаць бліжняе святло або дзённыя хадавыя агні.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць з 25 мая па 5 чэрвеня акцыю «Увага — дзеці!», у ходзе якой ДАІ будзе праводзіць «прафілактычныя мерапрыемствы» і рэйды, а таксама патрабуе ў светлы час сутак уключаць дзённыя хадавыя агні або бліжняе святло фар аўтамабіляў.

Правілы дарожнага руху ў Беларусі (у пункце 166) патрабуюць уключаць дзённыя хадавыя агні або бліжняе святло ў светлы час толькі ў пэўных выпадках — для матацыклаў, мапедаў, транспартных калонаў, пры перавозцы групы дзяцей або небяспечных грузаў... Сярод патрабаванняў — уключэнне бліжняга святла або хадавых агнёў у светлы час штогод з 25 мая па 5 чэрвеня і з 25 жніўня па 5 верасня.

У суседніх з Беларуссю краінах правілы больш строгія. Латвія, Літва, Польшча і Расія патрабуюць святла ў светлы час круглы год, ва Украіне бліжняе святло або хадавыя агні ў светлы час абавязковыя па-за населенымі пунктамі.

Ідэя ўключаць фары, калі і так светла, мае навуковае абгрунтаванне: гэта павышае бяспеку і памяншае верагоднасць аварый на 5–10%. Напрыклад, нядаўняе аўстралійскае даследаванне паказала, што дзённыя хадавыя агні зніжаюць рызыку аварый з удзелам некалькіх аўтамабіляў на статыстычна значныя 8,8%.

Сучасныя святлодыёдныя хадавыя агні спажываюць у 5–10 разоў менш энергіі, чым бліжняе святло, і практычна не ўплываюць на расход паліва — дадаюць да расходу хіба што сотыя долі літра на 100 км. Аўтамабілі з датчыкамі святла (якія пачалі масава ўсталёўваць у 2000-я) умеюць аўтаматычна пераключацца з дзённых агнёў на бліжняе святло. То бок у сучасных машынах можна ставіць святло ў рэжым Auto, калі няма незвычайных пагодных умоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках