Расія трэці раз за тыдзень атакавала Кіеў балістыкай
3- 8.07.2026, 8:07
- 2,956
У двух раёнах успыхнулі пажары, ёсць пацярпелыя.
У ноч на 8 ліпеня расійскія войскі атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі — трэці раз за тыдзень пасля атак 2 і 6 ліпеня. У сталіцы прагрымеў шэраг выбухаў яшчэ да аб'яўлення паветранай трывогі. Цягам ночы ў сталіцы тройчы абвяшчалі трывогу.
У выніку балістычнага ракетнага ўдару Расіі ўзніклі пажары ў Дзяснянскім і Святашынскім раёнах сталіцы.
У Святашынскім раёне успыхнуў пажар у адміністрацыйным будынку і складскіх памяшканнях. Дзве асобы пацярпелі, адзін з іх гаспіталізаваны.




Па іншым адрасе гарэў гаражны кааператыў. Таксама ў выніку абстрэлу пашкоджаныя адміністрацыйны будынак і трамваі.
У Дзяснянскім раёне адбыўся пажар у складскіх памяшканнях.
«На дадзены момант на ўсіх астатніх лакацыях пажары лакалізаваныя», — дадалі ў ДСНС.
На дадзены момант вядома пра двух пацярпелых у сталіцы. Аднаго з іх медыкі гаспіталізавалі.