Страховая кампанія Allianz падала пазоў супраць прапалестынскіх актывістаў
- 8.04.2026, 19:41
- 1,174
Кампанія патрабуе кампенсацыі страт на суму £300 тысяч.
Нямецкая страховая кампанія Allianz падала пазоў у брытанскі суд супраць шасці актывістаў з прапалестынскай групоўкі Palestine Action, піша The Guardian. Allianz патрабуе кампенсацыі страт на суму £300 тыс. (больш за $300 тыс.) за тое, што актывісты пашкодзілі яе офісы ў Вялікабрытаніі. Як адзначае газета, гэта першы выпадак грамадзянскага пазову да ўдзельнікаў акцый Palestine Action.
У кастрычніку 2024 і ў сакавіку 2025 года актывісты правялі акцыі перад штаб-кватэрай Allianz у Лондане і офісам у Гілфордзе, пратэстуючы супраць таго, што кампанія страхуе брытанскае падраздзяленне ізраільскай абарончай фірмы Elbit Systems. Падчас пратэстаў актывісты чырвонай фарбай наняслі надпісы на будынкі, у якіх знаходзяцца офісы Allianz. Летась страховая кампанія скасавала кантракт з Elbit Systems.
Прадстаўнікі Palestine Action адзначаюць, што грамадзянскі пазоў можа нанесці ім вялікую шкоду, бо арганізацыя дзейнічае на валанцёрскіх пачатках і не мае сотняў тысяч для аплаты адвакатаў і выплаты кампенсацыі, калі яна будзе прызначаная.
За апошнія гады Palestine Action правяла шмат акцый у Вялікабрытаніі, самая вядомая з якіх — пранікненне на найбуйнейшую брытанскую авіябазу Брайз-Нортан і пашкоджанне там двух самалётаў.