8 красавiка 2026, Серада, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сейме Літвы просяць пашырыць санкцыі супраць беларусаў і расіян

5
У Сейме Літвы просяць пашырыць санкцыі супраць беларусаў і расіян

Літоўскія кансерватары хочуць ураўняць санкцыі для грамадзянаў Беларусі і РФ.

Камітэт літоўскага Сейма па замежных справах вырашыў звярнуцца да ўрада з просьбай падрыхтаваць новы законапраект аб нацыянальных санкцыях у дачыненні да грамадзянаў Расіі і Беларусі, пашырыўшы абмежаванні для гэтых асоб.

Пра гэта паведамляе LRT.

У сераду камітэт аднагалосна ўхваліў ужо пададзеную ўрадам прапанову працягнуць да 2028 года дзеючыя санкцыі для грамадзянаў Расіі і Беларусі.

Разам з тым, на думку членаў камітэта, цяперашнія абмежаванні недастатковыя і павінны быць пашыраны.

У прыватнасці, літоўскія кансерватары ўнеслі прапановы ўраўняць санкцыі для грамадзянаў Расіі і Беларусі: прыпыніць для беларусаў, як і для расіян, выдачу новых відаў на жыхарства ў Літве, абмежаваць паездкі ў Беларусь і Расію, дазволіць грамадзянам гэтых краін набываць нерухомасць толькі ў тым выпадку, калі яны з'яўляюцца пастаяннымі жыхарамі Літвы, абмежаваць набыццё нерухомасці паблізу стратэгічных аб'ектаў.

Камітэт дамовіўся пакуль не ўхваляць гэтыя прапановы, бо паводле закона аб санкцыях урад мае выключнае права ініцыяваць магчымыя абмежаванні.

Як адзначыў старшыня камітэта Рэмігіюс Мотузас, урад папросяць ацаніць згаданыя праекты кансерватараў і самастойна падрыхтаваць новы праект закона аб устанаўленні абмежавальных мер у сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны.

Кансерватар Аудронюс Ажубаліс выказаў здзіўленне, што Літва дасюль па-рознаму ацэньвае грамадзянаў Расіі і Беларусі, якія прыбываюць у краіну, хоць апытанні паказваюць, што апошнія выступаюць за падтрыманне сувязяў з Расіяй.

«Трэба адзін раз сесці і пачаць гаварыць пра небяспеку, якую Беларусь уяўляе для Літвы», — сказаў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках