8 красавiка 2026, Серада, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Хойніцкім раёне агрэсіўны пёс напаў на жыхароў вёскі

3
У Хойніцкім раёне агрэсіўны пёс напаў на жыхароў вёскі
Ілюстрацыйнае фота

Жывёла паводзіла сябе неадэкватна — хісталася, кружылася і кідалася на людзей.

У Хойніцкім раёне міліцыянеры застрэлілі агрэсіўную сабаку, што напала на жыхароў вёскі, паведамілі ў адным з тэлеграм-каналаў сілавікоў.

А сёмай раніцы ў аператыўна-дзяжурную службу паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Паселічы: каля дома бегае сабака, папярэдне — з прыкметамі шаленства, жывёла паводзіць сябе агрэсіўна і кідаецца на гаспадароў дамавалодання.

«Пёс хістаўся і кружыўся на месцы, таксама шэрсць стаяла дыбам і з пашчы ішла пена. Муж жанчыны паспрабаваў адагнаць сабаку з дапамогай гаспадарчых вілаў, але тая пачала рычаць і набліжацца да яго. Баючыся за сваё жыццё, вяскоўцы патэлефанавалі на лінію 102», — паведамілі ў канале.

Калі прыбылі міліцыянеры і падышлі бліжэй, пёс стаў кідацца і на іх. Каб абясшкодзіць жывёлу, было прынята рашэнне выкарыстаць агнястрэльную зброю.

Мясцовыя жыхары не пацярпелі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках