У цэнтры Мінска пачаўся рамонт «чырвонага дома»
1- 8.04.2026, 16:59
- 2,616
Будынак расцягнуўся амаль на кіламетр і лічыцца адным з самых доўгіх у горадзе.
Капітальны рамонт праводзіцца ў пяці з дзесяці дамоў, якія прымыкаюць адзін да аднаго і ўтвараюць жылы комплекс на вуліцы Максіма Танка.
Будынак цягнецца ад вул. Мельнікайтэ да вул. Ціміразева амаль на адзін кіламетр, паведамляе «Мінскстрой».
Будынак узведзены ў 1970—1980‑я гады. Работы праводзяцца ў дамах пад нумарамі 4, 6, 10, 16 і 30. Плануецца замяніць дахі, абнавіць фасады.

У кватэрах усталююць новыя сантэхнічныя стоякі, якіх у кожнай кватэры па два — на кухні і ў санвузле. Таксама заменяць сеткі газазабеспячэння, а ў падвалах — інжынерныя камунікацыі.

Работы выконваюць генпадрадныя ўпраўленні будаўнічага трэста № 4, які ў 2026 годзе адрамантуе ў сталіцы 14 жылых дамоў агульнай плошчай 68,3 тыс. кв. м.