8 красавiка 2026, Серада, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны адказаў Вэнсу

10
МЗС Украіны адказаў Вэнсу

Віцэ-прэзідэнт ЗША абвінаваціў Кіеў ва ўмяшанні ў выбары ў Вугоршчыне.

Заявы віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса пра ўмяшанне Украіны ў выбары ў Вугоршчыне і ЗША абумоўлены перадвыбарчай рыторыкай. Пра гэта заявіў спікер МЗС Украіны Георгій Ціхі на брыфінгу, перадае карэспандэнт unian.net.

«Я заклікаю ўсіх цалкам праслухаць гэтую прэс-канферэнцыю, дзе гэта прагучала. І вам стане відавочна, што журналісты, якія там прысутнічалі, не буду даваць ацэнку іх палітычнай афарбоўцы, але яны шмат разоў запар спрабавалі справакаваць віцэ-прэзідэнта ЗША на розныя рэзкія заявы», — сказаў ён.

Спікер МЗС Украіны адзначыў, што практычна на ўсе такія спробы віцэ-прэзідэнт ЗША адказваў нейтральна.

«А што да той фразы, якая прагучала, то мы разумеем, што гэта адбылося ў межах перадвыбарчай кампаніі. Мы не надаем занадта эмацыйна-рэзкага адцення таму, што прагучала. Таму мы не перабольшваем значэнне гэтай заявы», — дадаў Ціхі.

Нагадаем, што раней віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў, што абвінаваціў еўрапейскіх бюракратаў у адным з найгоршых знешніх умяшанняў у выбары ў Вугоршчыне. Таксама, паводле яго слоў, амерыканскім уладам вядома, што «у разведвальных службах Украіны ёсць элементы», якія нібыта спрабуюць паўплываць на выбары ў ЗША і Вугоршчыне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках