Трактар «Беларус» з'явіцца на беларускіх грошах
6- 8.04.2026, 8:42
- 2,786
Фотафакт.
На беларускіх манетах з'явіцца трактар «Беларус». Пра гэта паведаміў Нацыянальны банк.
З 22 красавіка 2026 года ў зварот паступяць памятныя манеты «Мінскі трактарны завод. 80 гадоў». Гэта першыя манеты, адчаканеныя на гомельскім прадпрыемстве «Крышталь».
Плануецца выпуск срэбных манет наміналам 20 рублёў, а таксама манет з нейзільберу наміналам 1 рубель. У Нацбанку адзначылі, што гэты сплаў упершыню выкарыстаны пры чаканцы беларускіх манет.
Пра тое, калі памятныя манеты паступяць у продаж, будзе абвешчана дадаткова.
