Уначы ў Маладзечне гарэў цэх
1- 8.04.2026, 9:25
- 3,892
Плошча ўзгарання склала каля 600 квадратных метраў.
Уначы ў Маладзечне ўзнік пажар у рамонтна-інструментальным цэху аднаго з прадпрыемстваў на вуліцы Вялікі Гасцінец.
Як паведамілі ў МНС, агонь ахапіў дах будынка — плошча ўзгарання склала каля 600 квадратных метраў. Пажар удалося ліквідаваць.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Прычыны здарэння высвятляюцца.
У тушэнні пажару былі задзейнічаныя 10 адзінак тэхнікі МНС.