Кітай аказаў ціск на Іран
1- 8.04.2026, 8:18
- 4,292
Пекін дамагаўся перамір'я.
Кітайскія чыноўнікі спрабавалі паўплываць на Іран, каб той пагадзіўся на перамовы і спыненне агню з ЗША.
Пра гэта ў сераду, 8 красавіка, паведамілі ў Associated Press, спасылаючыся на двух чыноўнікаў на ўмовах ананімнасці.
Паводле іх слоў, кітайскія прадстаўнікі падтрымлівалі сувязь з іранскімі чыноўнікамі і заахвочвалі Тэгеран шукаць магчымасць дамовіцца аб спыненні баявых дзеянняў у працэсе перамоваў.
Пекін пераважна дзейнічаў праз пасярэднікаў, у прыватнасці Пакістан, Турцыю і Егіпет, спрабуючы выкарыстаць свой уплыў, паведаміў адзін з чыноўнікаў.
Міністэрства замежных спраў Кітая пакуль не дало адказу на запыт аб каментары.