8 красавiка 2026, Серада, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белгідрамет папярэдзіў кіроўцаў

Белгідрамет папярэдзіў кіроўцаў

На дарогах будзе галалёдзіца.

Белгідрамет на сераду, 8 красавіка, абвясціў жоўты ўзровень небяспекі для ўсёй Беларусі. Небяспеку ўяўляюць дзве з’явы: узмацненне ветру парывамі 15–20 м/с і галалёдзіца, з якой беларусы развіталіся не так даўно пасля зімовага панавання гэтай пасткі.

Жоўты ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы будзе дзейнічаць да 10 гадзін 8 красавіка па ўсёй рэспубліцы. Пасля гэтага слабы дзённы «плюс» пачне змагацца з галалёдзіцай.

А вось шквалы будуць выпрабоўваць беларусаў як мінімум да 21 гадзіны серады (за выключэннем Гомельскай вобласці — там жоўты ўзровень небяспекі толькі з-за галалёдзіцы).

У Белгідрамеце паведамілі, што на надвор’е 8 красавіка паўплывае халодны тыл цыклону з цэнтрам над Еўрапейскай тэрыторыяй Расіі (ЕТР). Надвор’е будзе пераважна воблачна. У большасці раёнаў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж.

Адным словам, некамфортна, з улікам шквалаў. Лепш добра апрануцца. Удзень слупок тэрмометра пакажа +5…+11 °C.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках