Расіянін у Беларусі сем разоў парушыў ПДР за адну паездку
18- 7.04.2026, 17:59
- 10,400
Паездка абышлася ў 1395 рублёў штрафаў.
За адну паездку па трасе ў Беларусі грамадзянін Расіі сем разоў трапіў у аб'ектывы камер відэаназірання. У асноўным парушэнні датычыліся захавання хуткаснага рэжыму, паведамілі у ДАІ.
Камеры зафіксавалі хуткасць пазадарожніка, на якім ехаў расіянін, у 91–109 кіламетраў у гадзіну там, дзе знакі абмяжоўвалі яе да 60 кіламетраў у гадзіну.
Сума штрафаў, якія давядзецца заплаціць грамадзяніну суседняй краіны, склала 1395 рублёў.


