Месцамі Беларусь засыпала снежнай крупой
1- 7.04.2026, 17:44
- 1,128
Да канца тыдня можа з'явіцца і крыху снегу.
Днём 7 красавіка ў рэдакцыю «Сильных Новостей» дасылалі фота і відэа таго, што адбывалася за акном на Гомельшчыне. На кадрах — снежная крупа. Падобная сітуацыя была і на Брэстчыне, паведамляў «Виртуальный Брест».
Тым часам 7 красавіка ў Беларусі захоўваўся моцны вецер — напрыклад, у тым жа Брэсце на дарогу рухнуў слуп, а на дзве машыны ўпала дрэва з апорай ліній электраперадачы.
Што да снежнай крупы, то яе адзначалі на Брэстчыне яшчэ 6 красавіка — напрыклад, у Маларыцкім раёне.
Пры гэтым Белгідрамет прагназуе мокры снег на 9–10 красавіка.