30 красавiка 2026, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома дата выпускных вечароў

1
Стала вядома дата выпускных вечароў
Фота: onliner

Выпускнікоў чарговы раз загоняць у школы.

Сёлета выпускныя вечары ў школах адбудуцца 12 чэрвеня — такую дату зацвердзіла Міністэрства адукацыі.

Ведамства ўжо падрыхтавала метадычныя рэкамендацыі, у якіх прапісаныя асноўныя падыходы да арганізацыі свята — ад сцэнару да розных арганізацыйных момантаў.

Як адзначыў прадстаўнік Мінадукацыі Віктар Доўнар, традыцыйна выпускныя будуць праходзіць у школах. Адзначым, у Беларусі ўжо некалькі гадоў забаронена праводзіць выпускныя вечары па-за межамі школы. У некаторых выпадках іх праводзяць у тэатрах, кінатэатрах і дамах культуры.

У 2024 годзе школы заканчваюць 58 884 адзінаццацікласніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках