29 красавiка 2026, Серада, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінскага студэнта падманулі праз «дэканат»

3
Мінскага студэнта падманулі праз «дэканат»

Махляры ўжылі новую схему.

У Мінску супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 19-гадовага студэнта аднаго са сталічных ВНУ, які адначасова апынуўся ахвярай махляроў і ўдзельнікам іх злачыннай схемы, піша «Зеркало».

Як паведамілі ў міліцыі, схема пачалася з званка нібыта ад прадстаўнікоў дэканата. Невядомыя звязаліся з другакурснікам і папрасілі назваць адрас электроннай пошты, патлумачыўшы гэта неабходнасцю даслаць дакументы, звязаныя з навучаннем. Малады чалавек паверыў тым, хто тэлефанаваў, і паведаміў патрэбныя даныя.

Пазней яму прыйшоў ліст, у якім гаварылася, што яго ўліковы запіс нібыта ўзламаны. Каб «абароніць даныя», студэнту прапанавалі перайсці па спасылцы. Пасля гэтага ён трапіў у чат, які выглядаў як сэрвіс дзяржаўнага партала «Е-паслуга». Насамрэч гэта быў падроблены рэсурс, створаны махлярамі для далейшага ціску і маніпуляцый.

Не падазраючы падману, студэнт пачаў выконваць указанні зламыснікаў. Паводле іх інструкцый ён адправіўся па двух адрасах у Маскоўскім і Цэнтральным раёнах Мінска. Там, ужыўшы загадзя агавораныя кодавыя словы, малады чалавек забраў у двух пенсіянеркаў каля 30 тысяч долараў.

Пасля гэтага махляры загадалі яму выехаць у суседнюю краіну. Там студэнт перадаў усе грошы іншаму кур’еру. Пасля вяртання ў Мінск яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Паводле інфармацыі ГУУС, нават калі малады чалавек ужо знаходзіўся ў міліцыі, ашуканцы працягвалі пісаць яму паведамленні. У перапісцы былі пагрозы фізічнай расправай, у тым ліку ў адрас яго сваякоў, а таксама запалохванне магчымай крымінальнай адказнасцю.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, усталёўваюцца ўсе абставіны таго, што адбылося, і асобы, датычныя да схемы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках