Гэта пах «жэсту добрай волі»
1- Аляксандр Карпюк
- 29.04.2026, 10:15
- 2,264
Уявіце стан расіян, якія жывуць у Туапсэ.
Вы, напэўна, ужо бачылі навіну, што Сілы абароны Украіны паразілі Туапсінскі НПЗ.
Да гэтага дронамі білі па портавай паліўнай інфраструктуры — як бачым, паспяхова.
Але.
Уявіце стан расіян, якія жывуць у Туапсэ.
Спачатку — першы ўдар. Гарыць частка цыстэрнаў і інфраструктуры, усё палае, але палова яшчэ не закранута.
Расіяне: «Яны ж зноў сюды ўдаруць!»
І вось другі «прылёт» — яшчэ большы пажар, а сатана пачынае пісаць лісты стваральніку з просьбай зрабіць нешта з інфагігіенай, таму што яго за…балі навіной пра адкрыццё філіяла ў пекле ў нейкім Туапсэ. Хоць ён там ніякага філіяла не адкрываў, і пры чым тут увогуле ўкраінцы?
Расіяне: «Порт — усё, але цяпер жа яны ўдаруць па НПЗ!»
І вось вам трэці ўдар — па НПЗ. Гарыць, палае варожая нафтавая інфраструктура, а ўсё таму, што Украіна — ну, вы самі ведаеце.
У гэтым знішчэнні актыву ў Туапсэ найперш цікавая сістэмнасць. Гэта значыць, што Сілы абароны Украіны могуць не проста час ад часу паспяхова паражаць крытычныя аб'екты, як было раней, але яшчэ і сістэмна даводзіць іх са стану «пашкоджана» да стану «знішчана» за даволі кароткі тэрмін. І гэта ў зонах, дзе РФ пасля першага ўдару вельмі стараецца абараніць свой актыў усімі даступнымі сродкамі СПА, але, як бачым, безвынікова.
Дамілітарызацыя ідзе паводле плану, ага.
Адчуваеш гэты пах? Гэта пах «жэсту добрай волі» (с). Апакаліпсіс сёння.
Аляксандр Карпюк, («Фэйсбук»https://www.facebook.com/serg.marco/)