24 траўня 2026, Нядзеля, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца Цэнтрабанка РФ назвала зберажэнні расіян адзінай крыніцай фінансавання эканомікі

11
Кіраўніца Цэнтрабанка РФ назвала зберажэнні расіян адзінай крыніцай фінансавання эканомікі

Расійская эканоміка на мяжы?

Расійскія зберажэнні сталі практычна адзінай крыніцай фінансавання эканомікі, паколькі з-за санкцый заходнія рынкі капіталу для расійскіх кампаній закрыліся. Пра гэта на «Альфа-форуме» ў аўторак заявіла кіраўніца Цэнтрабанка Эльвіра Набіулліна, перадае The Moscow Times.

«Да 2022 года нашым пазычальнікам, нашым кампаніям былі даступныя, назавём так, зберажэнні грамадзян Еўропы, ЗША. Менавіта зберажэнні. Паколькі інфляцыя ў гэтых краінах была нізкая, працэнтныя стаўкі былі нізкія, нашы кампаніі маглі прыцягваць гэтыя зберажэнні па дастаткова нізкіх стаўках», — сказала Набіулліна.

«Максімальна спрашчаючы, наш экспартны сектар, які браў за мяжой гэтыя крэдыты, мог крэдытавацца ў грамадзян Еўропы і ЗША, каб павялічваць вытворчасць тавараў, якія пастаўляў туды на экспарт», — патлумачыла яна.

А зараз нам сусветныя зберажэнні «недаступныя», падкрэсліла Набіулліна: «Адзіная крыніца фінансавання, практычна адзіная, — гэта расійскія зберажэнні. І высокая інфляцыя, высокія працэнтныя стаўкі» (цытаты паводле Reuters).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках