29 красавiка 2026, Серада, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Слуцкам сасна звалілася проста перад аўтамабілем

Пад Слуцкам сасна звалілася проста перад аўтамабілем
Ілюстрацыйнае фота

Відэафакт.

На трасе ў Слуцкім раёне на праезную частку звалілася сасна. Дрэва ўпала проста перад аўтамабілем, але кіроўца паспеў затармазіць. Відэа апублікаваў Telegram-канал «Слуцк Беларусь Навіны».

Небяспечны момант трапіў на камеру відэарэгістратара. Судзячы па запісе, першай падальнае дрэва заўважыла дзяўчына на пасажырскім сядзенні і закрычала: «Жэня!» Кіроўца рэзка затармазіў, пасля чаго прагучаў дыялог:

— Жэня! Ты бачыў?

— Не, я не бачыў. Якая ты разумніца, малайчына, сонейка, — адказвае ён ужо пасля спынення.

Моцны вецер, з-за якога дрэвы могуць падаць, захаваецца ў Беларусі 27 красавіка.

Увогуле красавік развітваецца з беларусамі не цёплым надвор'ем. Белгідрамет абвясціў штормавое папярэджанне для ўсёй краіны на найбліжэйшыя дні. Прычына — у начных маразах да -5°С. Тым часам вецер стане умераным.

Нагадаем, у нядзелю, 26 красавіка, цыклон ужо выпрабаваў Беларусь на трываласць: у розных рэгіёнах прайшлі ледзяная крупа, снег, пылныя буры і іншыя сюрпризы надвор'я.

Болей за ўсё дасталося паўднёва-захаду краіны — менавіта ён апынуўся ў эпіцэнтры штормавога надвор'я. У Пінску ўзнялася пылавая бура, парывы ветру дасягалі 20 м/с.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках