СБУ паразіла ў акупаваным Крыме тры караблі РФ і знішчальнік
3- 26.04.2026, 16:39
- 6,274
Раскрытыя падрабязнасці аперацыі.
Гэтай ноччу байцы «Альфы» СБУ правялі паспяховую спецаперацыю на вайскова-марской базе Чарнаморскага флоту РФ у г. Севастопалі, а таксама на вайсковым аэрадроме «Бельбек» (АР Крым, часова акупаваная тэрыторыя Украіны), у выніку чаго былі паражаныя тры ваенныя караблі, знішчальнік і іншыя важныя мэты, паведамляе УНІАН.

У прыватнасці, у выніку удараў беспілотнікаў Службы бяспекі Украіны былі паражаныя вялікі дэсантны карабель ВМФ РФ «Ямал»; вялікі дэсантны карабель ВМФ РФ «Фільчанкоў»; і карабель-разведчык «Іван Хурс».

Акрамя таго, нанесены ўдар па самалёце МіГ-31 на аэрадроме «Бельбек».
Таксама мэтамі удараў СБУ сталі вучэбны цэнтр ЧФ РФ «Лукомка»; штаб радыятэхнічнай разведкі сіл СПА, РЛС МР-10М1 «Мыс-М1» і тэхнічна-эксплуатацыйная частка аэрадрома «Бельбек».

В.а. кіраўніка СБУ Яўген Хмара падкрэсліў, што кожная такая аперацыя мае дакладную логіку — метадычнае знішчэнне ключавых элементаў вайсковай інфраструктуры ворага — флоту, авіяцыі, разведкі і СПА.
«Гэта не толькі прамыя страты тэхнікі, але і разбурэнне здольнасці ворага кантраляваць прастору, прыкрываць свае сілы і планаваць новыя атакі. Гэта праца будзе працягвацца да таго часу, пакуль Расія не спыніць агрэсію супраць нашай дзяржавы», — адзначыў ён.
У СБУ нагадалі, што 18 красавіка байцы Цэнтра спецаперацый «Альфа» СБУ правялі аперацыю ў Крыме, у ходзе якой былі паражаныя адразу тры ваенныя караблі РФ.



