25 красавiка 2026, Субота, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі пасажырскі самалёт палюе на расійскія дроны

4
Украінскі пасажырскі самалёт палюе на расійскія дроны

Яму ўдалося збіць ужо больш за 300 ударных дронаў.

Ан-28 — лёгкі пасажырскі самалёт на 18 месцаў, які вырабляўся з 1978 па 1993 год. Адзін такі самалёт украінцы пераабсталявалі для палявання на дроны Shahed-136: інжынеры замацавалі пад крылом некалькі дронаў-перахопнікаў тыпаў P1Sun і Sting, піша Bild.

Калі пачынаецца налёт, самалёт узлятае і пачынае пераследаваць варожыя БПЛА. Пры набліжэнні да мэты аператар дрона, які як «пасажыр» знаходзіцца проста на борце Ан-28, актывуе дрон-перахопнік і адпраўляе яго ў бой.

Такім чынам украінскім вайскоўцам ужо ўдалося збіць больш за трыста расійскіх ударных дронаў. Перавагі гэтай тактыкі — нізкія выдаткі (адзін перахопнік каштуе ад адной да трох тысяч еўра) і мінімальная рызыка для экіпажа і аператара дрона. Аўстрыйскі ваенны эксперт Густаў Грэсель пахваліў рашэнне інжынераў у X:

«Самалёт за кошт вышыні і хуткасці надае дронам кінетычную энергію, што робіць працэс перахопу больш эфектыўным і павялічвае далёкасць дзеяння дронаў. Гэта асабліва важна супраць высокалётных Shahed з рэактыўным рухавіком».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках